Вялікі тэатр Беларусі прыме ўдзел у ХХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе

14.03.2024

Акрамя музычнай праграмы ўстанова рыхтуе прэзентацыю кнігі. Унікальнае выданне «Вялікі тэатр Беларусі. Падарожжа ў часе» – вынік сумеснай працы Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава. Генеральны дырэктар тэатра Кацярына Дулава прызналася, што хацела, каб такая кніга выйшла ў год юбілею.