"Вялікодныя песні" прагучаць у Вялікім тэатры

21.04.2023

Заўтра ўвечары ў Вялікім тэатры Беларусі прагучаць "Вялікодныя песні" ў выкананні вядучых салістаў тэатра і юных таленавітых артыстаў Дзіцячага музычнага тэатра-студыі ўстановы. Музычная праграма прысвечана светламу святу Уваскрэсення Хрыстова. Расказвае аб праекце кіраўнік Дзіцячага музычнага тэатра-студыі Вялікага тэатра Беларусі Алена Няронская.

Фота - bolshoibelarus.by