Вынікі ўступнай кампаніі гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

12.08.2022

Адна з аўтарытэтных у нашай краіне - Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Гэта ўстанова са слаўнай гісторыяй і багатымі традыцыямі. Яе дэвіз - "Годная адукацыя – залог поспеху". Мінская гімназія-каледж была і застаецца адной з мацнейшых спецыяльных музычных навучальных устаноў Беларусі, якая стала пачатковай прыступкай на прафесійным шляху многіх музыкантаў. Кожны год рады ўстановы папаўняюць таленавітыя выхаванцы, якія прагнуць далучыцца да вяршынь сусветнага музычнага мастацтва, да скарбніцы сусветнай культуры. Сёння вынікі ўступнай кампаніі-2022 вучэбнай установы падводзіць яе дырэктар Аляксандр Палякоў.

Фота - belta.by