Выстава Аракчэевых адкрылася ў Музеі Янкі Купалы

22.04.2019

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава “Настаўнікам быў беларускі абшар” Барыса і Аксаны Аракчэевых. Гэта экспазіцыя – працяг добрай традыцыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да дня нараджэння выдатнага мастака і педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэна Францыска Скарыны Барыса Аракчэева, які ўнёс незаменны ўклад у справу ўшанавання памяці Янкі Купалы. Рэпартаж Маргарыты Прохар.

Фота: kupala-museum.by