Выстава "Сны аб Францыі" адкрылася ў сталічнай арт-гасцёўні "Высокае месца"

22.01.2019

Французская культура моцна паўплывала на творчасць беларускіх мастакоў. Нават тых, хто ніколі не наведваў гэтую краіну, але бачыў у сне. У сталічнай арт-гасцёўні “Высокае месца” адкрылася выстава “Сны аб Францыі”. Гэта работы 23-х мастакоў з усёй Беларусі. Жаданне падзяліцца сваімі ўражаннямі ўвасобілася ў экспазіцыю. Расказвае старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Саюз майстроў-міратворцаў «Свет»” – Наталля Сержановіч.

Унікальнасць выставы ў яе рознабаковасці. Наведвальнікі ўбачаць жывапіс, фарфоравую пластыку, тэхніку гарачага батыка і вулічныя фатаграфіі. Распавядае мастацтвазнаўца і куратар выставы Алеся Іназемцава.

У рамках выставы правядуць майстар-класы і адукацыйныя праграмы. Заглыбіцца ў сны мастакоў аб Францыі можна ў сталічнай арт-гасцёўні “Высокае месца” да 10 лютага.

Фота: ambafrance.org