Выстава "Жыровіцкая ікона — святыня Беларусі" ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка

13.02.2023

У Гасцёўні Уладзіслава Галубка ў Траецкім прадмесці Мінска разгарнулася выстава "Жыровіцкая ікона - святыня Беларусі". Выява Божай Маці на яшме, якая была знойдзена каля 1470 года на грушавым дрэве, уваходзіць у лік самых вядомых праваслаўных ікон свету. На выставе прадстаўлена каля 70 каменных ікон, зробленых у майстэрні мастака Алега Папельскага. Мармур у спалучэнні з оніксам, ізумрудам, траверцінам, упрыгожаны пазалотай стварае дзіўныя выявы Божай Маці. Вось што расказвае пра свае работы Алег Папельскі.

Фота - tvr.by