Выстава жывапісу і скульптуры, прысвечаных Станіславу Манюшку і яго эпосе, адкрыта ў сталічнай галерэі Леаніда Шчамялёва

25.06.2019

На пачатку года музыказнаўца, фагатыст, кіраўнік ансамбля салістаў “Вытокі” Аляксей Фралоў пры падтрымцы Саюза мастакоў Беларусі стаў ініцыятарам творчага праекта, прысвечанага Станіславу Манюшку, чыё 200-годдзе адзначаецца сёлета. Мастакам прапанавалі тэмы, звязаныя з асобай вядомага кампазітара, для вобразнага ўвасаблення ў творах пластыкі і жывапісу. Днямі ў сталічнай мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава па выніках  конкурсу. Працягвае Аляксей Фралоў.

Зімой плануецца другая сесія праекта – арганізатары выставяць лепшыя творы з цяперашняй выставы, а таксама новыя – якія мастакі створаць або даробяць за другую палову года. Выстава да 200-годдзя Станіслава Манюшкі адкрыта ў сталічнай мастацкай галерэі Леаніда Шчамялёва да 4 жніўня.

Фота: afisha.tut.by