Выйшла кніга пра жыццё Магдалены Радзівіл – беларускай мецэнаткі

14.12.2018

Апублікавана дакументальнае даследаванне жыцця і дзейнасці Магдалены Радзівіл – кніга Віктара Хурсіка Vale!” (па-лацінску – “Бывайце!”).

Магдалена Радзівіл нарадзілася ў Варшаве, дзяцінства правяла ў Мінскай губерні  у родавых маёнтках Жорнаўка і Кухцічы. Была мецэнаткай адраджэнскага руху: фінансава падтрымлівала выданне кніг Максіма Багдановіча і Канстанцыі Буйло, адкрыла некалькі беларускамоўных школ. Распавядае аўтар кнігі Віктар Хурсік.

Лёсам вядомай жанчыны цікавяцца і іншыя сучаснікі. Так, у 2016-м годзе на месцы сядзібы Жорнаўка па ініцыятыве аматараў краяўзнаўства быў устаноўлены камень з мемарыяльнай шыльдай у гонар Магдалены Радзівіл і яе былой сядзібы. Ужо некалькі гадоў там ладзяцца Магдаленаўскія чытанні. Працягвае старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

З кнігай Vale!” варта пазнаёміцца ўсім, хто цікавіцца беларускай мінуўшчынай. Дарэчы, выданне прыцягнула ўвагу гісторыкаў з Польшчы, і зараз рыхтуецца яго пераклад на польскую мову.

Фота: histmuseum.by