XXVII Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа" адбудзецца ў Брэсце з 8 па 16 верасня

08.09.2023

XXVII Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” стартуе сёння ў Брэсце. У фестывалі прымуць удзел калектывы з 9 краін свету: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Даніі, Казахстана, Расіі, Славеніі, Узбекістана. У праграму ўключаны спектаклі ад 28 тэатральных калектываў, расказала загадчык літаратурна-драматычнай часткай брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Вера Шэлест.

Фота - zarya.by