XXXIII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі стартуе ў Віцебску на наступным тыдні

18.11.2022

Гэта адзін з самых прэстыжных фестываляў у галіне харэаграфічнага мастацтва на тэрыторыі Усходняй і Заходняй Еўропы. У праграме - фотавыставы, спектаклі і творчыя вечары ўдзельнікаў, а таксама харэаграфічны конкурс. У рамках фэсту 21 лістапада ў Вялікім тэатры Беларусі пройдзе майстар-клас "Балетны партнёрынг", расказаў галоўны балетмайстар тэатра, заслужаны артыст Расіі, старшыня журы фестывалю Ігар Колб.

Фота - vitebsk-region.gov.by