XXXVIII Фестываль музыкі "Мінская вясна". Творчы вечар Талібхона Шахідзі

07.04.2023

Сёння ўпершыню ў Беларусі ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца аўтарскі вечар вядомага расійскага і таджыкскага кампазітара, народнага артыста Рэспублікі Таджыкістан, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Рудакі члена Саюза кампазітараў і Саюза кінематаграфістаў Расіі Талібхона Шахідзі. У канцэрце прыме ўдзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста нашай краіны, маэстра Аляксандра Анісімава. Упершыню на беларускай сцэне выступіць і піяністка з сусветным іменем, лаўрэат міжнародных конкурсаў, заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі Кацярына Мячэціна (Масква). Яна падзялілася сваімі ўражаннямі ад прыезду ў Мінск і ад музыкі Талібхона Шахідзі, што выканае на канцэрце.

Фота - philharmonic.by