"Яго свет належыць дзецям": да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра

29.05.2023

Навукова-метадычны часопіс "Роднае слова" працягвае традыцыю нумароў-альманахаў, прысвечаных знакавым постацям айчыннай літаратуры. Герой майскага нумара - заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры - Янка Маўр. Як адзначыла галоўны рэдактар часопіса "Роднае слова" Наталля Шапран, аўтары альманаха правялі складаную даследчыцкую працу і дзеляцца з чытачамі ўнікальнымі даследваннямі аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Фота - rod-slova.by