Як Мінск адзначыць 955-годдзе

08.09.2022

Феерверкамі, шматлікімі канцэртнымі праграмамі, узнагародамі, паўмарафонам рыхтуецца сустрэць свой дзень нараджэння, 955 гадоў наша цудоўная беларуская сталіца, горад са шматвекавой гісторыяй. На працягу двух дзён, 10 і 11 верасня жыхары і госці нашага любімага Мінска змогуць цудоўна адпачыць у кожным яго куточку, зарадзіцца бадзёрасцю, цудоўным настроем і адчуць гонар за тое, што мы жывём у такім прыгожым і слаўным, еўрапейскім горадзе. Вось што расказаў аб святочных урачыстасцях начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брыль.

Фота - probelarus.by