Як пройдзе Дзень Незалежнасці ў Мінску

30.06.2023

3 ліпеня наша краіна адзначае Дзень незалежнасці. Дата ўвайшла ў гісторыю як дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта дзень памяці ўсіх, хто на палях бітваў і ў тыле цаной жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць радзімы, хто ў пасляваенны час уздымаў нашу краіну з руін. Жыхароў і гасцей сталіцы чакаюць святочныя імпрэзы на любы густ, адзначыла начальнік упраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Беларусі Іна Адамовіч.

Фота - belta.by