"Ёлка-FEST. Запальваем святочны настрой па-роднаму, па-беларуску!"

06.12.2022

Традыцыя ўпрыгожваць дрэва да святочнага дня прыйшла з глыбіні стагоддзяў, ёй ужо больш за дзве тысячы гадоў. А ўпрыгожваць на Новы год ці Каляды менавіта ёлку - гэта ўжо хрысціянская традыцыя. У мэтах захавання сямейных традыцый святкавання навагодніх свят, Беларускі прафесійны саюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму праводзіць Фестываль-конкурс навагодніх ёлак, упрыгожаных сваімі рукамі. З умовамі конкурса знаёміць галоўны спецыяліст па культурна-масавай і спартыўнай рабоце, рабоце з моладдзю апарата Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Валерыя Валковіч-Грэчанкова.

Фота - mingorkulturatut.by