Юбілейны канцэрт народнай харавой капэлы "Раніца"

18.04.2023

Сёлета свой юбілей 35 гадоў адзначае народная харавая капэла "Раніца" Нацыянальнага Цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гэта адзін з вядучых харавых калектываў нашай краіны, неаднаразовы пераможца шматлікіх міжнародных фестываляў і конкурсаў. Праграма капэлы вельмі разнастайная і складаецца з класічных і духоўных твораў беларускіх і замежных аўтараў. Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца юбілейны канцэрт вядомага калектыву. Расказвае мастацкі кіраўнік капэлы Віктар Масленікаў.

Фота - philharmonic.by