З 17 па 23 сакавіка ў нашай краіне праходзіць творчая стажыроўка беларусаў замежжа

22.03.2024

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур праводзіць стажыроўку з 2016 года для кіраўнікоў замежных беларускіх аматарскіх калектываў мастацкай творчасці і кіраўнікоў грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа. Сёлета яна накіравана на паглыбленае вывучэнне традыцыйнай народнай творчасці, рамёстваў, промыслаў і абрадаў для далейшай папулярызацыі ў краінах пражывання. Аб праграме стажыроўкі расказвае дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур  Вольга Якабсон.

Фота - belta.by