Закрыццё сімфанічнага сезона ў Белдзяржфілармоніі

15.06.2023

Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца ўрачыстае закрыццё канцэртнага сезона Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста нашай краіны Аляксандра Анісімава. У праграме вечара, прысвечанага 150-годдзю з дня нараджэння Сяргея Рахманінава, прыме ўдзел выдатны расійскі музыкант, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Рам. Пра адметнасці канцэрта расказаў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор аркестра, маэстра Аляксандр Анісімаў.

Фота - philharmonic.by