Запрашаем на канцэрт сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі

Канцэрт “Гісторыя кахання” ад сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі – выдатны падарунак да Дня жанчын.
Гэта панарама найпрыгажэйшых мелодый кампазітараў розных эпох – ад Іаганеса Брамса і Пятра Чайкоўскага да Джорджа Гершвіна і Астара П’яцолы.
У праграме таксама прагучаць любімыя тэмы з музыкі кіно Эніа Марыконе, а таксама арыгінальныя пералажэнні мелодый з рэпертуару групы The Beatles для брас-квінтэта ў выкананні салістаў сімфанічнага аркестра.

Сталічная канцэртная зала “Верхні горад”, 8 сакавіка 2023 года, 19:00.