Заўтра ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрыецца выстава "Па-за часам часу" ў рамках V трыенале дэкаратыўнага мастацтва

22.11.2022

У рамках трыенале "Дэкарт-22" на пляцоўцы Палаца мастацтва можна пазнаёміцца не толькі з агульнай экспазіцыяй, але і з персанальнымі аўтарскімі міні-праектамі. Асобна паказаны праект "Пласт", які прадстаўляе творчасць мастакоў-керамістаў у пласкастных паверхнях. Межаў для мастакоў няма, яны самі вырашаюць у які пласт і з якой гісторыяй запрасіць гледача на творчую сустрэчу, адзначыла куратар праекта, член секцыі дэкаратыўнага мастацтва беларускага саюза мастакоў Вольга Сямашка.