"Зімовая казка" ў Лошыцкай сядзібе

26.01.2023

29 студзеня "Музычная гасцёўня" Таццяны Старчанка прэзентуе аматарам высокай музыкі рамантычную праграму "Зімовая казка". У канцэрце, што адбудзецца ў Лошыцкай сядзібе, прагучыць музыка Вівальдзі, Чайкоўскага, Тарывердзіева і іншых кампазітараў. Пра адметнасці праграмы расказала мастацкі кіраўнік "Музычнай гасцёўні" Таццяна Старчанка.

Фота - museum.by