"Звязда" прэзентавала кнігу "Табой я жыў, табой жыву…"

03.10.2022

У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя ўнікальнага выдання "Табой я жыў, табой жыву…". Кніга пабачыла свет у выдавецкім доме "Звязда" і прысвечана памяці жонкі Якуба Коласа Марыі Дзмітрыеўне Каменскай – спадарожніцы жыцця беларускага Песняра. Кніга змяшчае ўспаміны блізкіх, сваякоў, фрагменты ліставання, дакументы і прысвячэнні, а таксама ўнікальныя фотаматэрыялы. Якуб Колас вельмі любіў сваю жонку, яна была яго лепшым сябрам, першым крытыкам і дарадцай. Адна з укладальніц кнігі – унучка Якуба Коласа, даследчыца творчасці Песняра Вера Даніілаўна Міцкевіч. Яна расказала пра асноўныя тэмы выдання.

Галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа - праўнучка класіка Васіліна Валер’еўна Міцкевіч – прапанавала свае подступы да асэнвасавання ролі ў жыцці і творчасці Якуба Коласа яго нязменнай спадарожніцы Марыі Дзмітрыеўны.

Фота - zviazda.by