23.08.2017
Свята "Ноч музеяў: Сапегі сустракаюць гасцей" пройдзе ў пятніцу ў Ружанскім палацавым комплексе. Наведвальнікі апынуцца ў атмасферы Сярэднявечча і адчуюць сябе рыцарамі, лучнікамі, танцорамі, расказаў дырэктар музея “Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў” Раман Жыткоўскі.
Ружанскі палац – помнік архітэктуры 18 стагоддзя. Яго часта называюць “Беларускім Версалем”, бо ўзведзены ён у падабенстве да гэтага знакамітага на ўвесь свет палаца.
Фота: livejournal.com