03.04.2018
У Мінску расказалі, як здымалі фільм “Дзікае паляванне караля Стаха” па аповесці Уладзіміра Караткевіча. Сорак гадоў таму пачалася праца над адной з самых тонкіх і паспяховых беларускіх карцін. Таксама нядаўна выйшаў 16 том са збору твораў Уладзіміра Караткевіча. Там кінасцэнарыі з пазнакамі аўтара. Расказвае паэтэса, сцэнарыст і драматург Валерыя Кустава.
На гэтым сустрэчы з творчасцю класіка беларускай літаратуры не завершацца. Наступная, 19 красавіка, раскажа пра Караткевіча-фалькларыста.
Фота: ay.by