23.11.2018
VI Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры - гэта ўнікальная магчымасць у адным месцы ўбачыць найбольш арыгінальныя творы мастацтва, прааналізаваць тэмы, якія хвалююць сённяшніх мастакоў. Распавядае дырэктар сталічнага Палаца мастацтва Аляксандр Зінкевіч.
Экспертная камісія Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры назвала пераможцаў. У конкурсе “Графіка года” ў намінацыі “Арыгінальная графіка” першае месца заняў Аляксандр Некрашэвіч, у катэгорыі “Друкаваная графіка” – Юрый Тарэеў. За “Жывапіс года” адзначаны Уладзімір Канцадайлаў. Найлепшую скульптуру стварыла Вольга Орсік. Уладальнікаў Гран-пры назавуць на закрыцці выставы.
Пра асаблівасці конкурсу ў намінацыі “Графіка” распавядае старшыня секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў Андрэй Басалыга.
Шостая Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры працуе ў Палацы мастацтва да 14снежня.
Фота: belartunion.by