У нядзелю 3 сакавіка заставайцеся з намі!
Канал “Культура” прапануе:
- у 00:04 – Для паўночнікаў: запісы Венскага філарманічнага аркестра;
- у 06:10 – Першая і Другая часткі сюіты Антона Рубінштэйна “Касцюміраваны баль”;
- у 7:30 – Духоўнае слова;
- у 8:05, 12.10 і 23.00 – “Прачулым радком”: вершы Сяргея Грахоўскага чытае артыст Алег Вінярскі;
- у 8:15 – “Музыка на канале “Культура”: сімфанічныя творы Бедржыха Сметаны;
- у 9:10 і 16.00 – “Суразмоўцы”: госць у студыі – пісьменнік, кінасцэнарыст Уладзімір Мароз;
- у 9:25 – “Музычны калейдаскоп”: запісы Нэлі Душчынскай;
- у 10:05 – “Любімыя мелодыі”: запісы расійскага кампазітара, аўтара песень, спевака Андрэя Місіна;
- у 10:30 –“Віртуозы”: госць праграмы – акцёр Ілля Крук;
- у 11:00 – “Выхадныя з класікай”: творы Яна Сібеліуса;
- у 11:30 – “На паліцах фанатэкі”: перадача “Дыялогі пра культуру” прысвечана творчасці пісьменніцы, Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я.Купалы і Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова Раісы Баравіковай;
- у 12:20 – “Сучаснікі”: літаратурныя партрэты. Аляксандр Мартыненка;
- у 12:30 – “Натхнёныя музыкай”: запісы народнай артысткай Беларусі Анастасіі Масквіной;
- у 13:00 – праграма “Рэтра-хіт” – перадача, дзе гучыць толькі музыка мінулых гадоў;
- у 14:05 – праграма “Арт-пікнік”: санаты Дзітрыха Букстэхудэ для струнных інструментаў і запісы соўл-дуэта “PeachesandHerb” другой паловы 1970-х;
- у 16:15 – “Гасцінец”: беларускія народныя традыцыі гукання вясны;
- у 17:00 – “Класічны рэпертуар”: Трыа для фартэпіяна, кларнета і віяланчэлі Іаганеса Брамса;
- у 17.30 – Святло душы;
- у 18:10 – перадача “Вечары на канапе”: запісы Джудзі Гарланд;
- у 19:00 – “Музычны радыётэатр”: працяг оперы Джакама Пучыні “Тоска”;
- у 20:30 – “Рок-альбом”: пласцінка каманды The Electric Flag “The Best of Electric Flag”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Сіла і кемлівасць”;
- у 21:10 – “Час на джаз”: запісы Джо Паса 1967-га года;
- у 21:30 – “Радыётэатр плюс”: заключная частка радыёспастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага “Каменнае гняздо” паводле п’есы фінскай пісьменніцы і драматурга Хеллі Марыі Вуоліёкі;
- у 23:10 – “Акадэмія гуку”: творчасць амерыканскага кампазітара Стыва Райха.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.