"Мэры Попінс". "Усе дзеці таленавітыя - 2"

  • Галоўная
  • Фотa
  • Аўдыя
  • Відэа
  • Аўтар

 Канал “Культура” ладзіць інклюзіўны праект

1 сакавіка ў эфіры стартуе сумесны праект “Усе дзеці таленавітыя”, арганізаваны праграмай для дзяцей і пра дзяцей “Мэры Попінс” і Грамадскім аб’яднаннем “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідамі маладым інвалідам”.

Кожны аўторак у 16.05 у межах радыёпраграмы журналісты будуць распавядаць пра творчых дзяцей з асаблівымі патрэбамі. Яны займаюцца дэкаратыўны-прыкладным мастацтвам, чытаюць вершы, спяваюць, займаюцца музыкай і малююць.

Фінал праекта “Усе дзеці таленавітыя” інклюзіўны. Ён адбудзецца 1 чэрвеня  у Доме радыё, у Міжнародны дзень абароны дзяцей. Творчыя работы для экспазіцыі і выступленні прадставяць як дзеці, якімі апякуецца Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, так і юныя артысты-прыхільнікі праграмы. Эфірная версія выйдзе 9 чэрвеня, у Міжнародны дзень сяброў, бо дэвіз “Мэры Попінс” – “Давайце сябраваць!”

Праект “Усе дзеці таленавітыя” праводзіцца другі раз. Упершыню ў 2014-м годзе праграма “Мэры Попінс” знаёміла слухачоў з падапечнымі “Беларускага фонду SOS дзіцячая вёска”.

Арганізатары праекта – творчая група праграмы “Мэры Попінс” канала “Культура Беларускага радыё і Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”. Аўтар праекта “Усе дзеці таленавітыя”– кіраўнік творчай групы радыёпраграмы “Мэры Попінс” Таццяна Гулевіч.

Каментарыi