Павел Сапоцька: Усе творы з пяску імгненна рассыпаюцца, таму мы выстаўляем фотаздымкі

09.08.2017

У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” сёння адкрываецца I Міжнародная выстава пясочнай графікі "Па-за часам”. Творы прапануюць 38 мастакоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Малдовы. Асноўныя ідэі праекта - развіццё пясочнай графікі і папулярызацыя пясочнага мастацтва, якое часам успрымаюць толькі як забаўляльнае, -- адзначыў дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” Павел Сапоцька.

Фота: okidoki.by