Рэжысёр фільма “Прывіды Ісмаэля” прапануе гледачам выступіць у роль псіхааналітыкаў

18.08.2017 

Праект “Лістапад. Калекцыя” завяршае летнія паказы па-французску. Адбыўся першы прагляд фільма “Прывіды Ісмаэля” рэжысёра Арно Дэплешэна. Гэта гісторыя пра кінарэжысёра, які 20 гадоў спрабаваў разгадаць таямніцу знікнення каханай Карлоты. У галоўных ролях Мацьё Амальрык, Марыён Каціяр, Шарлота Гензбур, Луі Гарэль. У карціне зняўся і беларускі акцёр Генадзь Фамін. “Прывіды Ісмаэля”  фільм-адкрыцця сёлетняга Канскага кінафестывалю. Апошні фільм жніўня ў праекце “Лістапад. Калекцыя” -- камедыя “Містар Штайн ідзе ў анлайн” аб пажылым удаўцу, які вучыцца карыстацца інтэрнэтам і заводзіць анлайн-знаёмства. Гаворыць  дырэктр праграмы ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” Ігар Сукманаў.

Фота: wikipedia.org