Дванаццаць народных песень аб'яднала прэм'ера "Кроснаў Макошы"

20.09.2017 

Прэм'ера ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Па ініцыятыве мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Дзяржаўнага камернага аркестра Яўгена Бушкова арганізавана ўнікальная для Беларусі форма творчага ўзаемадзеяння канцэртнага калектыву і кампазітара. Яе сутнасць - ў стварэнні музыкі для канкрэтных выканаўцаў і да вызначанай падзеі. Запрошаным кампазітарам стаў малады беларускі аўтар Канстанцін Яськоў. Больш падрабязна аб праграме першага вечара распавёў дырыжор аркестра Яўген Бушкоў.