Сёмы праект "Мастак і горад" прысвечаны сюррэалізму

15.05.2018 

17 мая ў Мінску на Плошчы Якуба Коласа распачнецца сёмы праект "Мастак і горад”. На гэты раз наведвальнікі пад адкрытым небам паглыбяцца ў атмасферу сюррэалізму. Экспазіцыя сёлета прысвечана творчасці беларускага Сальвадора Далі - Георгія Скрыпнічэнкі. Маштабная выстава будзе адкрыта для жыхароў і гасцей Мінска да канца лета, а з верасня пераедзе ў Віцебск. Расказвае загадчык аддзела рэкламы і спецпраектаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Захар Дудзінскі.

Ілюстрацыя: Георгій Скрыпнічэнка, ncsm.by