У Дзень горада Акадэмія навук правядзе “Фестываль навукі-2018”

22.08.2018 

Нацыянальная акадэмія навук рыхтуецца да “Фестывалю навукі-2018”. Ён пройдзе 8 верасня ў Цэнтральным батанічным садзе Мінска. Навуковы выхадны плануе сабраць больш за 10 тысяч наведвальнікаў. Чым будзе здзіўляць фестываль, раскажа намеснік старшыні Савета маладых навукоўцаў Нацыянальнай акадэміі навук Аляксей Труханаў.

Далучыцца да навукі і стаць яе часткайнаведвальнікам дапамогуць спецыяльныя зоны. Там кожны паспрабуе сілы ў археалогіі і створыць сапраўднага робата. Не абыдзецца і без лекцый. Якім тэмам яны прысвечаны, раскажа навуковы супрацоўнік Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Ганна Барэйка.

Арганізатары ўпэўнены, што “Фестываль навукі – 2018” зацікавіць, натхніць і дапаможа назаўсёды развітацца са стэрэатыпам, што навука – сумная рэч.