18.09.2018
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры – 131 сезон. У дзень адкрыцця паказалі прэм'ерны спектакль па апавяданні класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава «Жоўты пясочак». Гэта работа запрошанага рэжысёра-пастаноўшчыка Камілі Хусаінавай. Аб тым, што чакае гледачоў на працягу сезона, раскажа галоўны рэжысёр тэатра – Саулюс Варнас.
Фота: pniva.by