Квест “Пазнай Навагрудак” правядзе ад помніка Уладзіміру Высоцкаму да мячэці

16.10.2018 

Даведацца, у гонар каго ўзведзены храм, вызначыць архітэктурны стыль будынка або палічыць колькасць струн на гітары Уладзіміра Высоцкага – займальнае і пазнавальнае знаёмства з горадам прапануюць у старажытным Навагрудку. Спецыялісты Упраўлення спорту і турызму Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта і музейшчыкі распрацавалі квест “Пазнай Навагрудак”. На шляху ўдзельніка квеста трапіцца шмат таямніц і загадак. Распавядае дырэктар Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Марына Ярашук.

Фота: planetabelarus.by