22.10.2018
Конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі “Лістападзік” пройдзе ў межах Мінскага Міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Дырэктар праграм ігравога кіно Ігар Сукманаў адзначыў, што гэта самая цяжкая намінацыя. Кожная стужка – маленькае адкрыццё на тэму дзяцінства. Старшыня журы – Эрык Біладо з ЗША. Што ў праграме “Лістападзіка” – раскажа Ігар Сукманаў.
Фота: ctv.by