"Лістапад": "Кіно пра кіно". Зазірнуць у майстэрню

05.11.2018 

Конкурсныя прагляды фільмаў 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” працягваюцца. Акрамя таго, прапанаваны карціны пазаконкурснай секцыі як ігравога, так і дакументальнага кіно. Пра самыя цікавыя стужкі катэгорый “Музыка Док” і “Кіно пра кіно” раскажа дырэктар праграм неігравога кіно фестывалю “Лістапад” Ірына Дзям’янава.