04.12.2018
У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага ў рамках праекта “З гісторыі аптэчнай справы ў Мінску” адкрылася выстава “Аптэка ў старой сядзібе. Гісторыя фармацыі ў 18-20 стагоддзях”. Экспазіцыя прысвечана 270-годдзю аптэкі Ёзэфа Шэйбы. Расказвае вядучы навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска Юлія Кавалёва.
Адзін з арганізатараў выставы – Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белфармацыя». Вытокамі ўласнай цікавасці да аптэчнай справы падзялілася намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Алена Ганчарова.
Выстава “Аптэка ў старой сядзібе. Гісторыя фармацыі ў Мінску ў 18-20 стагоддзях” працягнецца да 13 студзеня. Ахвотных чакае падарожжа ў час існавання старадаўніх аптэк і знаёмства з гістарычнымі дакументамі.
Ілюстрацыя: minskmuseum.by