Мінск – самы папулярны горад СНД для навагодняга адпачынку ў расіян

02.01.2019

Мінск стаў самым папулярным горадам у СНД для падарожжаў у навагоднія святы. Рэйтынг складзены паводле статыстыкі турыстычных паездак расіян. Акрамя сталіцы, жыхары краіны-суседкі актыўна наведваюць санаторыі, нацыянальныя паркі, аграсядзібы, аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны. Распавядае старшыня Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Беларусі Філіп Гулы.

Фота: kp.by