Выстава кінаплакатаў 1920-1930-х гадоў – у Музеі гісторыі беларускага кіно

10.01.2019

У экспазіцыі – 35 плакатаў, унікальных па стылістыцы. Дырэктар установы Ігар Аўдзееў адзначыў, што раней плакаты былі практычна адзіным спосабам рэкламы, таму ім надавалі асаблівае значэнне.

Наведаць выставу "Беларускі кінематограф 1920-1930-х гадоў у кінаплакаце" ў сталічным Музеі гісторыі беларускага кіно можна да 20-га студзеня.