15.03.2019
У Беларусі сёння Дзень Канстытуцыі. Роўна чвэрць стагоддзя таму – 15 сакавіка 1994 года – прыняты асноўны закон дзяржавы.
Да свята прымеркавана і выстава "Шлях да Канстытуцыі" ў Нацыянальнай бібліятэцы. Мэта экспазіцыі – паказаць, што дакумент выдаецца не раз і назаўжды – ён змяняецца разам з грамадствам, уплывае на яго развіццё. Працягвае дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі.
Большасць матэрыялаў экспазіцыі – з фондаў галоўнага кнігасховішча краіны, некаторыя дакументы прапанаваў Нацыянальны архіў Беларусі. Сярод іх – арыгінал прысягі, якую прыносіў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, калі займаў пасаду кіраўніка дзяржавы. Куратар выставы Алесь Суша адзначыў, што ў экспазіцыі – вельмі рэдкія, арыгінальныя, каштоўныя дакументы апошніх 500 гадоў.
Выстава "Шлях да Канстытуцыі" адкрыта ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да 14 красавіка.
Фота: nlb.by