"Чароўны сон Папялушкі" – новы мюзікл-казка ў музычным тэатры

22.04.2019

Маладзёжны праект у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. У афішы з’явілася новая пастаноўка – мюзікл-казка “Чароўны сон Папялушкі”. Гэта дэбют двух маладых творцаў.  Балетмайстрам выступіла выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ганна Пажарыцкая, а рэжысёрам – выпускніца ГІТІСа Анастасія Сілаева. Прычым працавала яна ў сямейнай камандзе з кампазітарам.

У рэпертуары музычнага тэатра гэта ўжо дванаццатая пастаноўка для сямейнага прагляду і трэцяя "дзіцячая" прэм'ера ў гэтым тэатральным сезоне. Папярэднія прэм'еры – мюзікл-фэнтэзі “Таямніца пірацкіх скарбаў” і балет "Джэймс і Персік-волат”.

Фота: musicaltheatre.by