Рамяство абрэзкавага шыцця захоўвае клуб "Рошва"

18.07.2016

Увесь Віцебск на час фестывалю ператварыўся ў пляцоўкі рамеснікаў, імправізаваныя сцэны для народных і фальклорных калектываў. Сярод традыцыйных забаў і сувеніраў для турыстаў: вышаванак, магнітаў, карцін, глінянага посуду, разнастайных каўбас і хлебабулачных вырабаў, можна знайсці сапраўды рэдкія і арыгінальныя рэчы. На некалькі фестывальных дзён у Віцебск завітаў Полацкі цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур. Плён традыцыйных беларускіх заняткаў размясціўся на вулічных сталах. Сярод саламяных вырабаў і ручнікоў ёсць прадметы, зробленыя ў тэхніцы абрэзкавага шыцця. Гэтым займаецца адзіны ў Беларусі народны клуб абрэзкавага шыцця “Рошва”. Яго кіраўнік Ніна Ярмух адразу абвяргае думку, што нашы продкі майстравалі з абрэзкаў, бо не было грошай. Гэты занятак патрабаваў не толькі грашовых сродкаў і вольнага часу, але і пэўных уменняў, валодання рознымі тэхнікамі.

Фота: grodno.in