28 жніўня: госця эфіру - народная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна

26.08.2022 

У нядзелю, 28 жніўня, адпачывайце з каналам “Культура”. У эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы дуэты Secret Garden;
- у 06:10 – творы ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусі Валерыя Кучынскага;
- у 07:20 і 23:00 – радыё “Вера” на канале “Культура”;
- у 07:30 – “Духоўнае слова”;
- у 08:05 і 12:05 – вершы Якуба Коласа (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка);
- у 08:15 – музычныя творы рускага кампазітара Аляксандра Барадзіна;
- у 09:00 і 12:00 – “Штодзённік”;
- у 09:05 – праект Навума Гальпяровіча “Развагі пра літаратуру”;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: казка Аляксандра Волкава “Чараўнік Ізумруднага горада” (частка 2), радыёінсцэніроўка “Пра храбрага Бібігона і яго сяброў” па матывах Карнея Чукоўскага,
- у 11:00 – пазнавальны праект “Кругасвет”: Узбекістан;
- у 11:30 – віяланчэльны канцэрт Карла Філіпа Эмануэля Баха;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: народная артыстка Беларусі Ірына Яромкіна;
- у 13:00 – праграма па заяўках “Рэтра-хіт”;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: канцэрт аркестра English Concert, а таксама запісы джазавага трубача Кэта Андэрсана;
- у 16:00 – радыёверсія тэлепраграмы “Суразмоўцы”: госця – супрацоўнік Беларускага радыё, пісьменніца Маргарыта Прохар;
- у 16:15 – “Беларуская этнафонія”: вядучыя спецыялісты ІПКіПК БДУКМ Алена Гумінская і Алена Каліноўская;
- у 17:00 – старонкі балета Рыкарда Дрыга “Арлекінада”;
- у 17:30 – “Святло душы”;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: неапалітанская песня;
- у 19:00 – другое аддзяленне канцэрта Хору Вялікага тэатра Беларусі;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Людмілы Рублеўскай “Арфей і Эўрыдыка”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Мядзведзь Лапатыч”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Сяргея Чалабанава;
- у 21:30 – радыёспектакль “Наталі” паводле твора Івана Буніна;
- у 23:10 – праект “Акадэмія гуку”: Марцін Брэснік.
У праграме магчымы змены.