Свята карэйскай культуры ў межах праекта "Пад адзіным небам Беларусі"

29.08.2022

Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур да Года гістарычнай памяці рэалізуе праект "Пад адзіным небам Беларусі". Ладзяцца творчыя сустрэчы і імпрэзы з удзелам прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія жывуць у нашай краіне. Так, у філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры "Беларуская хатка" адбылося свята карэйскай культуры. Яно прайшло пры падтрымцы пасольства Карэйскай рэспублікі ў Беларусі і Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Асацыяцыя беларускіх карэйцаў". "Гэта цікавае і пазнавальнае мерапрыемства, і мы заўсёды рады нашым гасцям", - адзначыла загадчык музея "Беларуская хатка" Валерыя Грэчанкова.

Мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Алена Госцева адзначыла, што свята карэйскай культуры атрымалася эмацыянальным, адметным, адбыліся майстар-класы па рамёствах і музыцы.

Фота - bellitmuseum.by