Выдавецтва "Мастацкая літаратура" прадставіць зборнік "Лучнасць сэрцаў і дум"

29.08.2022

Дзень беларускага пісьменства, які пройдзе ў Добрушы 3 і 4 верасня, збярэ амаль 100 літаратараў з усёй краіны. Рыхтуецца шмат мерапрыемстваў, якія найперш будуць звязаны з прэзентацыяй беларускага мастацкага слова. Выдавецтва "Мастацкая літаратура" прадставіць зборнік "Лучнасць сэрцаў і дум", дзе сабраны творы лепшых сучасных пісьменнікаў з рэгіёнаў Беларусі, расказаў дырэктар выдавецтва Аляксандр Бадак.

Фота - zviazda.by