5 верасня: госць – дэкан філалагічнага факультэта БДУ Сяргей Важнік

02.09.2022 

У панядзелак, 5 верасня, заставайцеся з каналам “Культура”. У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы Луі Армстранга;
- у 06:10 – творчасць кампазітара Райманда Паўлса;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: стужка “Верныя сябры”:
- у 07:25 і 23:30 – Варыяцыі і фуга на тэму Гендэля кампазітара Іаганеса Брамса;
- у 07:55 – вершы Змітрака Марозава;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: Дэміян Райс;
- у 08:25 і 13:05 – запісы артыстаў беларускай эстрады;
- у 08:45 – “Ранішні серыял”;
- у 09:00 – музыка Дзмітрыя Шастаковіча, Франца Легара, Цыпрыяна Базыліка, Ёзефа Гайдна;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі аповесці Франсуазы Сазан “Крыху сонца ў халоднай вадзе”;
- у 11:30 – Восьмая скрыпічная саната Людвіга ван Бетховена;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: амерыканскі вібрафаніст Рой Эерс;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Госць – дэкан філалагічнага факультэта БДУ Сяргей Важнік;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””: да 625-годдзя з’яўлення ісламу на Беларусі;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Лідзіі Арабей “Іскры ў папялішчы”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”: “Энергія грошай”;
- у 15:15 – рамансы і песні айчынных класікаў у выкананні Тамары Ніжнікавай;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Балбаталка”, “Чароўны куфэрак” са старонкамі твора Паўла Місько “Як на нашы імяніны”, “Агенцтва састарэлых навін”;
- у 17:00 – творы Антона Арэнскага;
- у 19:00 – запісы венгерскай групы Cimbaliband і французскага калектыву SuperParce;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі” ў выкананні Маргарыты Суворавай;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: запісы амерыканскага кампазітара Томаса Ньюмана.
У праграме магчымы змены.