Свята ўраджаю "Багач" прайшло ў Вязынцы

26.09.2022

У мемарыяльным запаведніку "Вязынка" – малой радзіме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы - адбылося літаратурна-музычнае свята "Багач" – адно з каларытных абрадавых дзеяў восені, калі сабраны ўраджай. Вёска выбірае самага працавітага гаспадара і ўручае збаночак збожжа. Ёсць шмат абрадавых песень для гэтай шчодрай пары, што ўслаўляюць зямлю, руплівасць і зычаць добрага ўраджаю на многія гады. "Народны паэт Беларусі Янка Купала ў сваіх творах скарыстоўваў фальклор і ўшаноўваў народныя традыцыі", - адзначыла загадчык мемарыяльнага запаведніка "Вязынка" Лілія Норка.

Традыцыйна ў свяце ў Вязынцы прынялі ўдзел беларускія пісьменнікі. Сваімі ўражаннямі падзяліўся старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.

Фота - belta.by