У панядзелак, 12 снежня, заставайцеся з каналам “Культура”.
У нашым эфіры і анлайн:
- у 00:04 – запісы Рэя Чарльза;
- у 06:10 – запісы галандскай рок-групы Shoking Blue;
- у 07:05 і 14:05 – “Музыка тэатра і кіно”: музыка Брэда Фідэля да стужкі Джэймса Кэмерана “Тэрмінатар”;
- у 07:25 і 23:30 – Канцэрт №1 для фартэпіяна з аркестрам Соль мажор Марыса Равэля;
- у 07:55 – вершы Аркадзя Куляшова;
- у 08:05, 14:45 і 21:45 – “Музычны мэйнстрым”: творы ірландскага кампазітара Дэвіда Холмса;
- у 08:25 і 13:05 – песні Эдуарда Зарыцкага ў выкананні Надзеі Мікуліч, Леаніда Барткевіча, Таццяны Арлоўскай, Людмілы Ісупавай;
- у 08:45 – “Ранішні серыял” – працяг дэтэктыва Маргарыты Латышкевіч “Уласны крыж”;
- у 09:00 – “Класіка раніцай”: музыка Пятра Чайкоўскага, Дзмітрыя Смольскага, Антоніа Хасэ, Мечыслава Карловіча;
- у 11:00 і 20:30 – старонкі рамана Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”;
- у 11:30 – п’есы цыкла “Поры года” Пятра Чайкоўскага;
- у 12:10 і 18:10 – “Час на джаз”: запісы сумеснай праграмы аркестра Дзюка Элінгтана і Луі Армстранга;
- у 12:30 і 18:30 – “Дыялогі пра культуру” з Навумам Гальпяровічам. Перадача прысвечана 100-годдзю часопіса “Полымя”. Госць у студыі – пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса Віктар Шніп;
- у 13:30 – праект “Планета “Культура””;
- у 14:15 і 23:00 – старонкі рамана Івана Мележа “Завеі, снежань”;
- у 15:00 і 21:30 – “Алгарытм гармоніі”;
- у 15:15 – творы Генрыка Вагнера, Алега Чыркуна, Вячаслава Кузняцова і Аляксандра Літвіноўскага;
- у 16:05 – дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” з рубрыкамі “Чароўны куфэрак”, “Агенцтва састарэлых навін”, “Музейныя хованкі”;
- у 17:00 – струнныя квартэты №1, №13, і №17 Вольфганга Амадэя Моцарта ў выкананні “Амадэус квартэта” і квартэта “Хагэн”;
- у 19:00 – запісы італьянскай групы “Tazenda”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” Ханса Крысціяна Андэрсана “Талісман”;
- у 21:10 – “Любімыя мелодыі”: творы кампазітара Уладзіміра Шаінскага;
- у 22:15 – “Музычны вечар”: творчасць амерыканскага кампазітара, дырыжора, пісьменніка і піяніста Леанарда Бернстайна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.