Саломапляценне Беларусі ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

03.01.2023

У снежні ў Марока праходзіла чарговая сесія камітэта па ахове нематэрыяльных культурных каштоўнасцей ЮНЕСКА. У мінулыя гады ў спіс такіх нацыянальных рарытэтаў ад Беларусі трапілі калядны абрад "Цары", культура ляснога бортніцтва, вясновы абрад "Ю'еўскі карагод" і традыцыя ўшанавання Будслаўскага абраза Божай Маці. Сёлета ў фонд сусветных каштоўнасцей трапіла традыцыя беларускага саломапляцення. Намінацыю на сесіі ЮНЕСКА прадстаўляла першы намеснік загадчыка ўпраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Марыя Нецвятаева.

Фота носіць ілюстрацыйны характар