У Мінску праходзіць фестываль духоўнай музыкі "Калядныя вечары на Залатой Горцы"

04.01.2023

На працягу амаль месяца ў Мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) ладзіцца фестываль "Калядныя вечары на Залатой горцы". Кожны год яго праграма са сваімі адметнасцямі. Пастаянны ўдзельнік, да таго ж, арганізатар фестывалю, намеснік старшыні Беларускага саюза кампазітараў і дырэктар музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі Віктар Кісцень распавядзе пра бліжэйшыя імпрэзы.
Сёлета ў фестывалі "Калядныя вечары на Залатой горцы" ўдзельнічаюць сталічныя музыканты. У тым ліку, буйныя дзяржаўныя калектывы: Дзяржаўны камерны хор, Дзяржаўны камерны аркестр, Акадэмічны хор Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі. Адметнасць касцёльнай залы – гістарычны арган.

Фота - catholic.by